Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кожную пятнiцу у нашым дзіцячым садзе - беларускамоўны дзень.

Дата: 21 сентября 2022 в 20:33, Обновлено 5 ноября в 17:14

     У гэты час  рэалізуюцца задачы адукацыйных абласцей  “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін”, "Дзіця і грамадства"  вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасці і станоӯчых адносін  да роднай мовы, павагі да краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа.

     Праца з выхаванцамі па папулярызацыі беларускай мовы ў нашым садзе вядзецца пастаянна. Далучэнне дашкольнікаў да беларускай культуры і мовы прасочваецца ва ўсіх відах дзейнасці. Педагогамі ўстановы праводзіцца работа па арганізацыі прадметна-развіццёвай асяроддзя.  У групавых пакоях выхавальнікі аформілі куткі беларускай культуры, у якіх размяшчаецца літаратура беларускіх аўтараў, нацыянальная сімволіка, лялькі з саломкі, гліняныя свістулькі і інш.  Асноўнымі формамі працы па папулярызацыі беларускай мовы з выхаванцамі з’яўляюцца, гульні-заняткі, мастацка-эстэтычная, фізкультурна-аздараўленчая праца, каляндарныя народныя святы і забавы, выставы дзіцячага малюнка, вырабаў з прыроднага матэрыялу, чытанне казак, выраб кніг, тэатральных куткоў, куткоў маральна-патрыятычнага выхавання і мн. інш. Разнастайнасць формаў працы дапамагае дашкольнікам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы.

         Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе — дарэчы не толькі малыя, але і дарослыя. Так вось размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці – малыя кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш, і стараюцца ўжываць свае веды ў ігравой і навучальнай дзейнасці. А як прыемна чуць ад бацькоў, калі дзеці прыходзяць да дому пасля дзіцячана садку, і пачынаюць вучыць іх.! Што гэта значыць? Гэта значыць тое, што дзеткам падабаецца вывучаць родную мову!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.