ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!!!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Детский сад № 2 г. Чавусы» на падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 № 02-02-18/1672/дс/ “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” прапануе:
1. Улік пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на абранную мову навучання (рускую, беларускую) ажыццяўляецца ў час запаўнення заявы пры афармленні дзіця у дашкольную ўстанову.
- Тлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання на інфармацыйных стендах ва установе адукацыі.
3. Ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Детский сад № 2 г. Чавусы»адукацыйны працэс арганізаваны на рускай мове, але створаны неабходныя умовы для атрымання выхавнцамі адукацыі на беларускай мове:
- арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове ў сярэдняй і старэйшай группах адпаведна вучэбнай праграмме.
- правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня у тых жа групах;
- дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме васпітаннікаў 3-4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;
- прысутнасць дзяцей малодшага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;
- выкарыстанне ў нерэгламентаванай дзейнасці беларускіх гульняў, праслухоўванне казак, вершаў на беларускай мове, знаемства са знакамітымі беларусамі: пісьменнікамі, паэтамі, артыстамі, спартсменамі, жыхарамі роднага горада;
- наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ралевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;
- арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.
- дачынне бацькоў да выкарыстання беларускай мовы у дамашнім абіходзе.